paper2

Маладосць - снежань 2005 г.

ЦЫМБАЛЫ – СТРУНЫ ДУШЫ БЕЛАРУСКАЙ

[…]

 

Слова настаўніка

Ганна Станіславаўна Полесава абаяльная і вельмі сціплая жанчына. У размове з выкладчыцай пацікавілася: “Ці проста сёння працаваць з моладдзю? ”

— Маладосць – гэта востраў, дзе адпачываеш душой, — лічыць выкладчыца і дадае. – У нас вучыцца творчая моладзь, якая знаходзіцца ў тым спрыяльным стане, што трэба толькі скіроўваць і дапамагаць ёй развівацца. І тады, калі ёсць давер паміж выкладчыкам і навучэнцамі, ты можаш перадаць сваё захапленне прафесіяй і па-сапраўднаму прывіць любоў да інструмента, да роднага краю.

Ганна Полесава ўпэўнена, што музыка дапамагае раскрыць як характарныя рысы народа, так і ўбачыць маляўнічыя беларускія краявіды, а таксама адчуць гістарычнае мінулае роднага краю. У гэтым і ёсць аснова асноў — выхаванне патрыятызму:

— Колькі б мы ні ездзілі на міжнародныя конкурсы ў блізкае (Расія, Украіна) ці далёкае замежжа (Польшча, Германія, Францыя), усё роўна дадому цягне. Упэўнена, толькі тут ёсць умовы для развіцця таленавітай і творчай моладзі...

— У чым прафесіяналізм педагога?

— У тым, каб заўважыць талент і магчымасці вучня, здолець развіць іх і, безумоўна, прывіць любоў да справы, якой сам займаешся.

Ганна Станіславаўна ўпэўнена: годнасць музыканта ў бескарыслівым служэнні мастацтву. Працуе ўсё з тым жа юнацкім творчым імпэтам, не зважаючы, што пасля заканчэння вучобы дзяўчаты пакідаюць і сцены вучылішча, і ансамбль. А ім на змену прыходзяць іншыя, каб навучыцца віртуознаму майстэрству ігры на цымбалах.

Інструмент, з якім Ганна Полесава звязала сваё жыццё, называе ласкава: «цымбалікі» і расказвае пра іх з асаблівай душэўнай цеплынёй, як пра жывую істоту. Цікава было даведацца, што якасць гучання інструмента залежыць і ад таго, якое дрэва выкарыстоўваецца пры стварэнні. Усе часткі корпуса цымбалаў вырабляюцца толькі з дрэў цвёрдых парод: дуба, бука, клёна, якія валодаюць вялікай гукаправоднасцю, а для вырабу верхняй дэкі лепшы матэрыял елка— дрэва звонкае і лёгкае. Для таго, каб гук быў яркі, прыгожы, а не закупораны, як у бочцы, у верхняй дэцы па абодва бакі сярэдняй падстаўкі выразаюцца дзве рэзанатарныя адтуліны-галоснікі. А яшчэ вялікае значэнне для тэхнікі ігры маюць і драўляныя малаткі (палачкі), яны служаць для атрымання гуку і павінны быць лёгкімі і зручнымі. Іх вырабляюць з вішні, а потым абшываюць скураю.

Сёння, аказваецца, складана знайсці якасны інструмент, а таму даводзіцца ездзіць на фабрыку музычных інструментаў у Барысаў, каб знайсці тое, што трэба. Не шкадуючы часу, сродкаў, сіл, выкладчыца сама на фабрыцы адбірае цымбалы. Але заўважае, што якасць інструмента не тая, бо няма майстроў, што былі калісьці: хто пайшоў на пенсію, а хто і наогул з жыцця.

Але вернемся да творчай палітры калектыву. Рэпертуар ансамбля «Залатая струна» ўражвае. «Якія творы найбольш любімыя?» — спытала я ў Ганны Станіславаўны.

— Рэпертуар самы разнастайны, таму што ў гэтым ёсць аснова поспеху. Мы іграем ад класічных твораў да рэг-тайма. Варта адзначыць, што выконваем і англійскі мадрыгал XVI стагоддзя, і джазавыя апрацоўкі, і беларускія народныя творы, нават «Жываносную крыніцу» і «Пасхальныя званы» Л. Шлег. Заканамерна, што ў праграме пераважаюць творы беларускіх кампазітараў: Жыновіча, Іванова, Кур'яна, Кузняцова, Ермачэнкава і іншых. Таму пэўна сказаць, якія творы любімыя — не магу. Усе, на мой погляд, выдатныя.

[…]

Таццяна Сцешыца

Другие статьи