paper2

Советская Белоруссия - 29 ноября 1972 г.

ПЕСНЯ НАД АКІЯНАМ

[…]

У гэты дзень ніхто не спяшаўся ў звальненне на бераг. З раніцы караблі абляцела вестка, што ў госці да маракоў Чырванасцяжнага, Ціхаакіянскага флоту прыязжаюць артысты Дзяржаўнага народнага аркестра БССР.

На палубе аднаго з караблёў сабраліся ўсе свабодныя ад баявой вахты. Загучалі цымбалы. Над водамі Ціхага акіяна панесліся беларускія мелодыі. Кожны нумар маракі сустракалі бурнымі апладысментамі.

Пасля канцэрта завязаліся ажыўленыя гутаркі. Маракі азнаёмілі артыстаў з баявым караблём, расказалі аб сваёй службе.

[…]

Другие статьи