paper2

Советская Белоруссия - 11 января 2005 г.

 

Распраджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 8 рп

Аб прысуджэнні спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

 

Пагадзіцца з рашэннем савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва і прысудзіць за высокія творчыя дасягненні ў 2004 годзе спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзячам культуры і мастацтва ў памеры 100 базавых велічынь кожная у наступных намінацыях:

“За ўклад у выхаванне творчай моладзі”

 

[…]

Полесавай Ганне Станіславаўне, выкладчыку ўстановы адукацыі “Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.І. Глінкі”, - за значны ўклад у развіццё цымбальнай выканальніцкай школы, выдатную падрыхтоўку удзельнікаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на нацыянальных шматструнных інструментах імя В. Гарадоўскай. 

[…]

7 студзеня 2005 года

 

Падводзячы вынікі мінулага года, кіраўнік дзяржавы адзначыў: "2004 год удаўся. Гэта быў добры, ва ўсіх адносінах добры год. Мы захавалі стабільнасць, наша краіна развівалася як самастойная, самадастатковая, незалежная дзяржава. Гэта самае галоўнае. Але мы цудоўна разумеем, што зрабіць нам трэба будзе не менш", - адзначыў Прэзідэнт.

"Дасягнуць вяршыні цяжха, але яшчэ 6ольш складана ўмацавацца на ёй, не ўпасці з яе. Мы ўзялі вельмі высокую планку. Але нам трэба застацца на гэтым рубяжы, чаго 6 нам гэта ні каштавала - у эканоміцы, сацыяльным жыцці, культуры, мастацтве, іншых сферах, таму што ад гэтага залежыць выжывальнасць нашай краіны. Толькі застаўшыся на гэтай вяршыні, мы зможам захаваць тую стабільнасць, якая ёсць у нашай краіне", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы асабліва падкрэсліў, што "ўклад царквы ў тыя справы, якія адбыліся ў 2004 годзе, - вялікі і неацэнны". Аляксандр Лукашэнка падзякаваў кіраўніцтву Беларускай праваслаўнай царквы, духавенству, усім тым, хго быў побач з народам і ствараў тое вялікае і добрае, што адбылося ў мінулым годзе.

Традыцыйнае прысуджэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" з'яўляецца яркім прыкладам увагі і клопатаў дзяржавы аб людзях, якія ўносяць істотны ўклад у развіццё духоўнай культуры беларускага народа.

Дваццаццю спецыяльнымі прэміямі Прэзідэнта адзначаны найбольш яркія і значныя творчыя дасягненні мінулага года. "Праца лаўрэатаў была натхнёна любоўю да Радзімы, павагай да яе гераічнага мінулага і слаўнага сучаснага, імкненнем захаваць і прымножыць культурныя традыцыі нашага народа. I таму прынесла такія ўражлівыя вынікі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Уладальнікамі спецыяльных прэмій сталі дзеячы культуры і мастацтва, музея і бібліятэкі. Калектывы, чыя творчасць з'явілася значнай для грамадскага і культурнага жыцця Беларусі.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Другие статьи